Францыя перадала Украіне чарговыя дзве рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) LRU. Агулам на ўзбраенні Украіна мае чатыры сістэмы згаданага тыпу, перададзеныя Францыяй.
РСЗА LRU – гэта французская мадыфікацыя амерыканскай рэактыўнай сістэмы залпавага агню M270. РСЗА пабудаваная на гусенічнай базе БМП «Брэдлі». Пускавыя ўстаноўкі абсталяваны Еўрапейскай сістэмай кіравання агнём (EFCS). У залежнасці ад мадыфікацыі LRU мае далёкасць палёту снарадаў не менш за 80-85 км.
Раней Парыж перадаў Украіне некалькі дзясяткаў сучасных самаходных артылерыйскіх установак на колавым шасі Caesar. Некалькі дзён таму было паведамлена, што спецыяльна для Украіны французскі канцэрн Nexter выпусціць 78 САУ згаданага тыпу. Таксама ў бягучым месяцы стала вядома, што 19 гаўбіц Caesar перадасць украінскім змагарам Данія.
У канцы мінулага года з’явілася інфармацыя, што Стакгольм паставіў ва Украіну мінімум восем сучаснейшых і цалкам аўтаматычных САУ Archer шведскай вытворчасці.
вс