Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны правёў тэлефонную размову з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Польшчы генералам Веславам Кукулам.
У Генштабе УС Украіны паведамілі, што бакі абмеркавалі пытанне бяспекі і магчымае ўзаемадзеянне ў кантэксце ўкраінска-польскага супрацоўніцтва. У прыватнасці, гаворка ішла пра падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў у Польшчы, а таксама абмен баявым вопытам.
Валерый Залужны расказаў суразмоўцу аб аператыўнай абстаноўцы на фронце. Ён таксама праінфармаваў начальніка Генштаба Польшчы аб тым, як Украіна супрацьстаіць расейскім ракетным ударам.
Валерый Залужны выказаў удзячнасць польскім партнёрам за падтрымку і дапамогу.
У панядзелак, 22 студзеня, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведаў Кіеў з візітам, падчас якога анансаваў новы абаронны пакет для Украіны.
вс