Туапсінскі нафтаперапрацоўчы завод кампаніі «Роснефть» на поўдні Расіі спыніў перапрацоўку нафты пасля пажару ў выніку трапляння беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла біржа Nasdaq са спасылкай на агенцтва Reuters.
Адзначаецца, што гэты ўдар быў чацвёртым па буйным расійскім аб'екце энергетычнай інфраструктуры за апошні тыдзень, уключаючы атаку на тэрмінал па экспарту і перапрацоўцы паліва ў Балтыйскім моры ў порце Усць-Луга, які займаецца адгрузкай нафтапрадуктаў.
Магутнасць заводу ў Туапсэ складае 12 млн тон нафты ў год. Ён вырабляе нафту, мазут, вакуумны газойль і высокасярністае дызельнае паліва. Прадукцыя пастаўляецца ў асноўным у Турцыю, Кітай, Малайзію і Сінгапур.
У 2023 годзе завод перапрацаваў 9 млн 378 тыс. сырой нафты.
вс