Беларуская Служба

Нідэрланды далучыліся да ІТ-кааліцыі, створанай партнёрамі для падтрымкі Украіны

27.01.2024 20:11
ІТ-кааліцыя – гэта спецыяльнае аб'яднанне дзяржаў у рамках Кантактнай групы па абароне Украіны пад кіраўніцтвам Эстоніі і Люксембурга.
-
ІТ-сфераrawpixel/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нідэрланды далучыліся да ІТ-кааліцыі, створанай партнёрамі для падтрымкі Украіны. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Украіны ў суботу, 27 студзеня.

Нідэрланды далучыліся да ІТ-кааліцыі на апошнім пасяджэнні Кантактнай групы па абароне Украіны. Краіна ўнесла ўзнос у памеры 10 млн еўра.

ІТ-кааліцыя – гэта спецыяльнае аб'яднанне дзяржаў у рамках Кантактнай групы па абароне Украіны пад кіраўніцтвам Эстоніі і Люксембурга. Узносы ў ІТ-кааліцыю раней унеслі Эстонія (500 тыс. еўра) і Люксембург (10 млн еўра). Літва і Латвія таксама перадалі матэрыяльную дапамогу ў выглядзе ліцэнзій і абсталявання.

Усяго да ІТ-кааліцыі далучыліся ўжо 11 краін: Украіна, Бельгія, Вялікабрытанія, Данія, Эстонія, Ісландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург і Японія.

Нагадаем, раней Данія выдзеліла больш за 13 млн еўра на кіберабарону Украіны. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на праекты па кібербяспецы Узброеных сіл і Мінабароны, паведамляе «Карэспандэнт».

вс