Беларуская Служба

Зяленскі: Польшча і Украіна аднавілі ўзаемаадносіны

28.01.2024 10:12
На пачатку тыдня кіраўнік польскага ўраду наведаў украінскую сталіцу, дзе сустрэўся ў тым ліку з прэзідэнтам Зяленскім.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіfacebook.com/zelenskiy.official

«У гэтым месяцы Польшча і Украіна аднавілі ўзаемаадносіны», – заявіў прэзідэнт Украіны. Уладзімір Зяленскі ў апублікаваным у сацыяльных сетках відэа. Палітык таксама нагадаў, што Польшча далучылася да так званай Віленскай дэкларацыі, якая мае на мэце доўгатэрміновую падтрымку Кіева:

- У гэтым месяцы Польшча і Украіна аднавілі адносіны. Цяпер мы добра разумеем адзін аднаго і дакладна вызначаем, што важна для нашых грамадстваў і нашай бяспекі. Да дэкларацыі G7 далучылася таксама Польшча. Усяго ў гэтым кірунку з намі працуюць 32 краіны.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск у Кіеве абвясціў аб далучэнні Польшчы да Віленскай дэкларацыі G7. На пачатку тыдня кіраўнік польскага ўраду наведаў украінскую сталіцу, дзе сустрэўся ў тым ліку з прэзідэнтам Зяленскім.

яс