Беларуская Служба

Украіна: Расія нанесла ўдары з больш чым 30 беспілотнікаў «Шахед»

30.01.2024 09:45
Украінцы таксама ўсё часцей выкарыстоўваюць свае беспілотнікі для нападу на расійскую тэрыторыю.
  .
Беспілотны лятальны апарат.Anelo/Shutterstock

Уначы Расія атакавала ўкраінскую тэрыторыю больш чым 30 беспілотнікаў «Шахед». Некаторыя з іх былі збітыя ўкраінскай СПА. Украінцы таксама ўсё часцей выкарыстоўваюць свае беспілотнікі для нападу на расійскую тэрыторыю.

Украінскае камандаванне паведаміла, што 15 з 35 выпушчаных уначы расіянамі «Шахедаў» былі збітыя. Машыны былі збітыя ў 8 раёнах. Ёсць паведамленні аб выбухах і пажарах, у тым ліку: на Кіеўшчыне і ваколіцах Крывога Рогу. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Расійскі бок таксама паведаміў, што ноччу ім удалося збіць на тэрыторыі РФ больш за 20 украінскіх беспілотнікаў далёкага дзеяння.

На мінулым тыдні ўкраінскія беспілотнікі некалькі разоў паспяхова атакавалі расійскую паліўную інфраструктуру, у тым ліку: СПГ-тэрмінал пад Санкт-Пецярбургам і НПЗ у Туапсэ на Чорным моры.

яс