Ёсць зялёнае святло ад амбасадараў краін ЕС на выкарыстанне замарожаных расійскіх актываў на адбудову Украіны, але Кіеву давядзецца доўга чакаць гэтых грошай. Як паведаміла брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка – гэта толькі першы крок на доўгім шляху перадачы дывідэнду ад заблакаваных актываў Цэнтрабанка Расіі ўладам у Кіеве.
У ЕС узгаднілі правілы, якія дазволяць укладваць працэнты ад замарожаных расійскіх актываў на асобны рахунак. Далей краіны мусяць вырашыць аб другім кроку – гэта значыць фактычнай перадачы гэтых грошай Украіне. Па гэтым пытанні ёсць шмат разыходжянняў у пазіцыях. Еўрапейскі цэнтральны банк і буйныя краіны ЕС, такія як Францыя, Германія і Італія, лічаць, што гэта можа падарваць давер да еўра.
Што да саміх грошай, то хоць ЕС заблакаваў мільярады еўра актываў Цэнтрабанка Расіі, то Украіна гэтых грошай не атрымае, толькі дывідэнд.
Камісія мяркуе, што дывідэнд ад заблакаваных расійскіх актываў складае ад 12 да 15 мільярдаў еўра ў год.
яс