Беларуская Служба

Politico: Украіна атрымае ракеты GLSDB з ЗША, гэта новая зброя, якой няма ні ў воднай краіне свету

31.01.2024 18:48
Украіна можа атрымаць першую партыю наземных ракет малога дыяметра з дакладным навядзеннем (GLSDB) ад ЗША. Гэта новы тып зброі, які прайшоў паспяховыя выпрабаванні, але пакуль не быў на ўзбраенні ніводнай арміі свету, піша медыя Politico.
Ілюстраційне фотоBy Sgt. William Tanner - https://www.dvidshub.net/image/1664812, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=39087795

Апошняя версія GLSDB была распрацавана Boeing і Saab. Гэта ракеты з далёкасцю дзеяння каля 150 км, вагой больш за 100 кг, абсталяваныя ракетным рухавіком, яны запускаюцца з розных наземных пускавых установак. Амерыканскія ўзброеныя сілы ўжо маюць аналагічны тып ракет, але гэта зброя «паветра-зямля». Навінка GLSDB, адаптаваная да наземных станцый. Украіна стане першай краінай у свеце, якая атрымае гэтую зброю і будзе выкарыстоўваць яе ў баявых умовах, – чытаем на сайце.

Politico спасылаецца на афіцыйных асобаў ЗША, блізкіх да Пентагона, якія пажадалі застацца ананімнымі. Прэс-сакратар Міністэрства абароны ЗША генерал Пэт Райдар адмовіўся ад каментароў, спаслаўшыся на «аператыўную бяспеку».

Нягледзячы на ​​тое, што Украіна ўжо атрымала ад заходніх партнёраў ракеты з далёкасцю большай за GLSDB, напрыклад, брытанскую Storm Shadow, самае галоўнае ў гэтай справе – час перадачы новай зброі. У крытычны момант, калі скончацца запасы зброі, ва ўкраінскую армію будуць пастаўленыя дакладна кіраваныя ракеты, у тым ліку артылерыйскія боепрыпасы, адзначае медыя.

Як дадаецца, перадача GLSDB будзе магчыма нават нягледзячы на ​​цяперашнія цяжкасці Вашынгтона ў фінансаванні наступных пакетаў узбраенняў для Кіева. Дамова будзе заключана на аснове папярэдняга пагаднення паміж урадам ЗША і Boeing, падпісанага ў 2023 годзе.

У службе падкрэслілі, што метад і наступствы выкарыстання новай версіі GLSDB – распрацаванай у 2019 годзе, але яшчэ не выкарыстоўванай на поле бою – будуць уважліва адсочвацца іншымі краінамі, патэнцыйна зацікаўленымі ў набыцці гэтай зброі. Таму Украіна стане ў гэтым кантэксце своеасаблівым палігонам.

Першыя паведамленні аб планаванай перадачы GLSDB Украіне з'явіліся ў пачатку лютага мінулага года, калі Белы дом абвясціў, што прадставіць Кіеву ракеты далёкасцю 150 км. Як паведамлялі тады СМІ, атрыманне гэтай зброі істотна пашырыла б магчымасці ўкраінскіх вайскоўцаў на сушы і дазволіла б атакаваць расійскія абʼекты далёка за лініяй фронту.

Аднак рашэнне адправіць ва Украіну новую версію гэтых ракет было прынята толькі пасля шматмесячных выпрабаванняў. Таму GLSDB цяпер ідуць на ўзбраенне ўкраінскай арміі.

PAP/вх