Расія і Украіна правялі вялікі абмен ваеннапалоннымі, больш за 200 украінцаў вярнуліся дадому
Мінабароны Расіі заявіла пра абмен «195 на 195», прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што былі вернутыя 207 украінцаў.
Расія і Украіна правялі вялікі абмен ваеннапалоннымі, 207 украінцаў вярнуліся дадому.Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
«Нашы дома. 207 хлопцаў. Вяртаем, нягледзячы ні на што. Мы памятаем пра кожнага палоннага. Салдаты і мірныя жыхары. Мы павінны ўсіх вярнуць. Мы над гэтым працуем. Цяпер чарговая вялікая работа ўкраінскай каманды. Буданаў (кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі. – Рэд.), Ермак (кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны. – Рэд.)), Усаў (дэпутат), Малюк (шэф СБУ. – Рэд.), Кліменка (міністр унутраных спраў. – Рэд.)– малайцы!» – гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйным Тэлеграм-канале Уладзіміра Зяленскага.
вх