Беларуская Служба

Італьянскія лекары – найстарэйшыя ў Еўропе

01.02.2024 09:01
Сітуацыя ў ахове здароўя Італіі можа пагоршыцца, паколькі да 2025 года на пенсію выйдзе каля 40 тысяч лекараў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Італьянскія лекары – самыя старыя ў Еўропе. Больш за палову з іх старэйшыя за 55 гадоў. У італьянскай сістэме аховы здароўя фіксуецца таксама сурʼёзны недахоп урачоў – гэта выснова справаздачы Нацыянальнага статыстычнага інстытута.

Дзеля параўнання, у Францыі і Германіі доля прафесійна актыўных лекараў, якім больш за 55 гадоў, складае 44 працэнты, а ў Іспаніі – 32 працэнты.

Італія займае 14-е месца сярод краін ЕС па колькасці лекараў на 100 тысяч жыхароў – іх 410. Гэта менш, чым, напрыклад, у Аўстрыі, Германіі і Іспаніі, але больш, чым у Францыі і Бельгіі.

Найбольш востра адчуваецца недахоп урачоў агульнай медыцыны. За апошнія 10 гадоў іх колькасць скарацілася на 20 працэнтаў. На 100 тысяч жыхароў іх прыпадае 68.

Сітуацыя ў ахове здароўя Італіі можа пагоршыцца ў бліжэйшыя гады, таму што да 2025 года на пенсію выйдзе каля 40 тысяч лекараў.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка