У расійскім горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці быў расстраляны камандзір экіпажа стратэгічнага бамбавіка Ту-95, 40-гадовы маёр Алег Сцегачоў, паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
«Ён непасрэдна датычны да нанясення ракетных удараў па грамадзянскіх аб'ектах ва Украіне і забойствах нашых людзей. У выніку атакі Алег Сцегачоў атрымаў агнястрэльныя раненні. Выжыў ці не – удакладняем», – адзначылі ў ГУР. Украінскія ваенныя разведчыкі нагадалі, што ўсіх «ваенных злачынцаў чакае адплата», бо ГУР ведае «іх імёны, адрасы, нумары аўтамабіляў, звыклыя маршруты і звычкі».
вс