Беларуская Служба

Сенат ЗША анансаваў законапраект аб узмацненні памежнага кантролю, дапамозе Украіне і Ізраілю

05.02.2024 09:30
Усяго на згаданыя мэты плануецца пры значыць 118 мільярдаў долараў.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сенат ЗША агучыў тэкст звышпартыйнага законапраекта аб узмацненні памежнага кантролю, дапамозе Украіне і Ізраілю. Усяго на гэтыя мэты плануецца прызначыць 118 мільярдаў долараў. Першае галасаванне па справе законапраекта павінна адбыцца не пазней за аўторак.

Згодна з ранейшымі дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж часткай рэспубліканцаў і дэмакратаў, на ўзмацненне памежнай аховы і кантролю на мяжы плануецца прызначыць больш за 20 мільярдаў долараў. Украіна атрымае дапамогу ў памеры 60 мільярдаў долараў, а больш за 14 мільярдаў долараў будзе накіравана на падтрымку Ізраілю.

Дадатковыя сродкі – амаль 2,5 мільярда долараў – павінны паступіць у Цэнтральнае камандаванне ўзброеных сіл ЗША ў сувязі з аховай караблёў у Чырвоным моры.

Сенат хоча вылучыць амаль 5 мільярдаў долараў на падтрымку партнёраў ЗША на Далёкім Усходзе, а 10 мільярдаў долараў – гэта гуманітарная дапамога жыхарам Сектара Газа, Заходняга берага і Украіны.
Прэзідэнт Джо Байдэн ужо заявіў, што рашуча падтрымлівае законапраект і заклікаў Кангрэс прыняць яго хутка.

Аднак, палітолагі адзначаюць, што лёс законапраекта нявызначаны, таму што крайнія рэспубліканцы і частка дэмакратаў па-ранейшаму выступаюць супраць яго.

IAR/аз