Беларуская Служба

«Кожнае еўра для Украіны – гэта інвестыцыя ў нашу бяспеку»

06.02.2024 11:36
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пацвердзіла, што ў наступным месяцы Украіна атрымае першыя грошы з фінансавага пакета ў 50 мільярдаў еўра
Старшыня Еўрапейскай рады Шарль МішэльEPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пацвердзіла, што ў наступным месяцы Украіна атрымае першыя грошы з фінансавага пакета ў 50 мільярдаў еўра, запланаванага да 2027 года.

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль падкрэсліў, што падтрымка Украіны з боку ЕС гэта ўнёсак у забеспячэнне бяспекі на старым кантыненце.
Кіраўнікі інстытутаў ЕС прынялі ўдзел у дэбатах на пленарным пасяджэнні ў Страсбургу. 

Шарль Мішэль заявіў, што Еўрасаюз будзе падтрымліваць Украіну так доўга, як гэта будзе неабходна.

«Кожнае еўра прызначанае для Украіны гэта інвестыцыя ў нашую ўласную бяспеку і стабільнасць Еўрапейскага Саюза», - сказаў ён.

Сёння ўдзельнікі перамоваў ад Еўрапарламента і краінаў-сябраў папярэдне ўзгаднілі дэталі пакету дапамогі Украіне.

«Гэта важны крок наперад. Еўропа стрымлівае слова» – пракаментавала старшыня Еўракамісіі Урсула вон дэр Ляен. «Мы даем Украіне грошы на падтрыманне функцыянавання дзяржавы на наступныя чатыры гады», сказала яна.

Для таго, каб Украіна атрымала з гэтага пакету першы транш, пакет мусяць яшчэ пацвердзіць еўрадэпутаты і паасобныя чальцы ЕС.

Большую частку пакета ў 50 мільярдаў еўра – 33 мільярды еўра, складаюць пазыкі пад нізкія працэнты, а 17 мільярдаў еўра – бязвыплатныя гранты.

Пакет ЕС будзе накіраваны на дапамогу ў адбудове, на рэформы, на падтрымку інвестыцый і падрыхтоўку Украіны на шляху да сяброўства ў ЕС.

яс/Бэата Пламэцка