Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 391 тыс. чалавек забітымі

07.02.2024 08:49
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 890 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 391 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 6 тыс. 372 танкі, 11 тыс. 879 бронемашын, 9 тыс. 387 артылерыйскіх сістэм, 980 РСЗА, 1 тыс. 849 крылатых ракет, 24 караблі і катары, адна падводная лодка, 332 самалёты і 324 верталёты.

вс