7 лютага расійская армія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Кіеве, Харкаве, Мікалаеве і іншых гарадах Адэскай, Львоўскай і Запарожскай абласцей.
Адзін з найбольш пацярпелых гарадоў – Мікалаеў. Захопнікі атакавалі горад з выкарыстаннем ударных дронаў тыпу Shahed і ракетамі паветранага базавання Х-22. У выніку пападанняў пашкоджана каля 20 жылых дамоў. Адзін чалавек загінуў, ёсць параненыя. Пашкоджаная гарадская інфраструктура, у тым ліку энергетычная.
У Кіеве пашкоджаны шматкватэрны жылы дом і аўтамабілі. Папярэдне вядома аб пяці пацярпелых, трое з якіх шпіталізаваныя, астатнім медыцынская дапамога была аказана на месцы. Украінская армія паведаміла, што для абстрэлу Кіева расіяне прымянілі крылатыя ракеты са стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС з тэрыторыі Расіі. Усяго над Кіевам і ў раёне сталіцы было збіта каля 20 ракет.
У Харкаве пашкоджаная нежылая інфраструктура. Лёгкія раненні атрымала 52-гадовая жанчына.
Зафіксаваны таксама абстрэлы прамысловага аб'екту ў Драгобычы Львоўскай вобласці.
На фоне масіраванай ракетнай атакі Расіі Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла аб пастаўленых у стан гатоўнасці польскіх ВПС і авіяцыі з краін НАТА.
вс