Працягваецца візіт Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля ў Кіеў. На сумесным з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам брыфінгу ў сераду, 7 лютага, ён запэўніў улады ў Кіеве, што ЕС паставіць Украіне 1 млн 155 тыс. боепрыпасаў да канца бягучага года.
«Наш абаронна-прамысловы комплекс павялічвае свае магчымасці. Яны выраслі на 40% з пачатку года. І я ўпэўнены, што да канца года агульная колькасць пастаўленых боепрыпасаў на бясплатнай аснове складзе больш за 1 млн. 155 тысяч», – сказаў Барэль. Ён таксама паведаміў, што са студзеня 2022 года Еўрапейскі Саюз прадаставіў Украіне падтрымку на больш чым 88 млрд еўра.
Раніцу серады Жазэп Барэль сустрэў у бамбасховішчы з-за масіраванай расійскай ракетнай атакі на Украіну. Хавацца ад расійскіх ракет вымушаны быў і намеснік міністра навукі Польшчы Анджэй Шаптыцкі, які знаходзіцца ў Кіеве з візітам.
вс