Ва ўкраінскіх абаронцаў усё больш праблем з утрыманнем горада, які спрабуе акружыць агрэсар.
Паводле дадзеных і мап аналітычнага партала Deep State, з пачатку лютага расіяне перасунулі свае пазіцыі на паўночныя ўскраіны горада на 2 кіламетры, а таксама атакуюць горад з поўдня і ўсходу.
Украінцам усё цяжэй даецца абарона Аўдзееўкі, бо ўкраінская армія змагаецца з дэфіцытам боепрыпасаў. Украінцы таксама моцна адчуваюць перавагу расіян у паветры - пра гэта паведаміў украінскі тэлеканал ICTV.
Украінскі вайсковец, які ваюе ў Аўдзееўцы распавёў, што падчас менш інтэнсіўных налётаў на Аўдзееўку расіяне выкарыстоўваюць у сярэднім 30 кіраваных авіябомб у дзень. Гэта вельмі магутная зброя. Вайсковец адзначыў, што таксама бываюць дні, калі яны скідаюць па 80-90 такіх бомбаў. Паводле звестак Генштаба, за апошнія суткі ў раёне Аўдзееўкі было адбіта каля 40 расійскіх атак.
Іншыя абшары інтэнсіўных баёў уключаюць: раён Бахмута, кірунак Купань-Ліманы, фронт у Запарожскай вобласці, але таксама левабярэжжа Дняпра ў Херсонскай вобласці, дзе ўкраінцы трымаюць шэраг плацдармаў.
ПР/юл