Беларуская Служба

Канцлер Нямеччыны ляціць у ЗША

08.02.2024 13:09
Галоўнай тэмай сустрэчы канцлера Германіі і прэзідэнта ЗША павінна стаць падтрымка Украіны.
Канцлер Германіі Олаф ШольцEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA.

Сёння пачынаецца замежны візіт Олафа Шольца ў Злучаныя штаты Амерыкі.

Свой 24-гадзінны візіт у ЗША канцлер пачне вячэрай з прадстаўнікамі абедзвюх палат Кангрэса. Пасля рашэння Сената ЗША адмовіцца ад чарговага пакета дапамогі Украіне гэты пункт можа апынуцца самым важным. ЗША і Нямеччына — два найбуйнейшыя фінансавыя донары краіны, на якую нападае Расія.

Заўтра спачатку адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі бізнесу. Мэтай будзе заахвоціць амерыканскіх інвестараў да большай прысутнасці ў Германіі, якая змагаецца з крызісам. Кожны ўкладзены долар можа дапамагчы найбуйнейшай эканоміцы Еўропы.

Фіналам візіту стане сустрэча Олафа Шольца з Джо Байдэнам. У календары прэзідэнта ёсць гадзіна для размовы з канцлерам сам-насам. Адпраўной кропкай павінна стаць Украіна, а тэма будзе пашырацца і на іншыя канфлікты ў свеце. Таксама пойдзе гаворка пра пагрозу нападу Расіі на краіны НАТО.

ПР/юл