Аўтары дакладу падкрэсліваюць, што не маглі працаваць на месцы, таму абапіраюцца на сотні сведчанняў відавочцаў і сучасныя сродкі атрымання інфармацыі, у тым ліку спадарожнікавыя здымкі. Пры стварэнні справаздачы таксама было прааналізавана больш за 850 фота і відэаматэрыялаў, у тым ліку тых, што паказваюць маштабы разбурэнняў у горадзе.
Джэры Сімпсан з Human Rights Watch падкрэсліў, што абстрэлы шэрагу аб'ектаў у цэнтры горада з'яўляюцца ваеннымі злачынствамі. «Мы размаўлялі са сведкамі шматлікіх нападаў, у выніку якіх былі забітыя або параненыя мірныя жыхары. Гэта былі незаконныя атакі, такія як абстрэлы дзвюх бальніц, тэатру, харчовых складоў і пунктаў дапамогі. Некаторыя з гэтых нападаў можна класіфікаваць як ваенныя злачынствы. Мы ацэньваем, што па меншай меры 8000 мірных жыхароў загінулі ў горадзе ад прычын, звязаных з вайной, і яшчэ тысячы былі параненыя і страцілі канечнасці, зрок, слых або памяць», — сказвае праваабаронца.
У дакладзе таксама апісваецца, у тым ліку, умовы, у якіх жылі і жывуць сёння жыхары Марыупаля, і маштабы разбурэння інфраструктуры горада. Па словах Сафіі Джонс з Human Rights Watch, справаздача грунтавалася на шматлікіх правераных крыніцах.
Расіяне хацелі хутка захапіць стратэгічна размешчаны порт, таму ў першы дзень поўнамаштабнага ўварвання яны пачалі наступ у напрамку Марыупаля. Цягам трох месяцаў, падчас баёў за горад і ачаплення заводу «Азоўсталь», значна меншыя ўкраінскія сілы скавалі значную частку расійскага кантынгенту. У выніку Марыупаль абараняўся больш за 3 месяцы. У выніку баёў горад быў разбураны і цяпер знаходзіцца пад расійскай акупацыяй.
ПР/юл