Беларуская Служба

Ва Украіне працягнулі ваеннае становішча і мабілізацыю: Зяленскі падпісаў законы

12.02.2024 12:07
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў законы аб падаўжэнні ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі ва Украіне на 90 дзён – да 13 мая 2024 года.
Ілюстраційне фото mediacenter.org.ua/72 МЕХАНІЗОВАНА БРИГАДА ІМЕНІ ЧОРНИХ ЗАПОРІЖЦІВ

Гэта было дзясятае галасаванне Вярхоўнай Рады за падаўжэнне ваеннага становішча з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

9 лютага Кабінет міністраў дазволіў тэрытарыяльным цэнтрам камплектавання (прызыўным пунктам) працаваць у кругласутачным рэжыме падчас мабілізацыі і ваеннага становішча.

Раней дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што кіраўніцтва краіны чакае ад новапрызначанага кіраўніка Узброеных сілаў Аляксандра Сырскага правядзення «рэвізіі» вайскоўцаў, бо толькі 300 тысяч з 1 мільёна мабілізаваных прымалі ўдзел у рэальных баявых дзеяннях.

«Мабілізацыя павінна быць пастаяннай, але не імгненнай. Спадар Сырскі павінен сказаць, дзе і як выкарыстоўваліся ці будуць выкарыстоўвацца людзі, якія ўжо мабілізаваныя», – заявіў Падаляк.

вх