Армія Ізраіля абвясціла аб пачатку авіяўдараў па Ліване. Некалькімі гадзінамі раней ліванская групоўка «Хезбала» абстраляла ракетамі Цфат на поўначы Ізраіля. У выніку атакі пацярпела шмат людзей.
Учора лідар «Хезбалы» Хасан Насрала запэўніў, што ягоная арганізацыя абавязаная абараняць Ліван ад «ізраільскай агрэсіі». Гаворка ідзе пра вайну ў сектары Газа, якая доўжыцца з 7 кастрычніка мінулага году, а пачалася яна пасля ўварвання баевікоў палестынскага ХАМАСу ў Ізраіль.
IAR/нг