Беларуская Служба

Міністр абароны ЗША запэўніў Украіну ў далейшай падтрымцы

15.02.2024 07:01
Злучаныя Штаты Амерыкі па-ранейшаму стаяць на баку Украіны, гарантаваў Лойд Осцін падчас сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіны.
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін By U.S. Secretary of Defense - 210210-D-BN624-0795, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=99806917

Міністр абароны ЗША запэўніў Украіну аб працягу вайсковай дапамогі. Лойд Осцін прыняў удзел у дыстанцыйным паседжанні Кантактнай групы па абароне Украіны, якая аб'ядноўвае каля 50 краін, якія аказваюць украінцам ваенную падтрымку:

- Крэмль па-ранейшаму спадзяецца, што мы канчаткова страцім зацікаўленне Украінай і наша падтрымка зменшыцца. Між тым, кантактная група застаецца рашучай і непахіснай. Без сумневу, Злучаныя Штаты Амерыкі па-ранейшаму стаяць на баку Украіны, і Амерыка будзе працягваць падтрымліваць Украіны ў змаганні з імперскай агрэсіяй Пуціна. Гэта правільны падыход, які таксама ў інтарэсах нашай нацыянальнай бяспекі.

Міністр абароны заявіў, што Злучаныя Штаты Амерыкі акажуць кароткатэрміновую і доўгатэрміновую падтрымку Украіне, нават калі ў адміністрацыі прэзідэнта Байдэна скончацца грошы.

Аднак Лойд Осцін прама не паясніў, што гаворка ідзе пра пакет ваеннай дапамогі на суму больш за 95 мільярдаў долараў для Украіны і іншых хаўруснікаў, які затрымаўся ў кантраляванай рэспубліканцамі Палаце прадстаўнікоў ЗША.

IAR/аз

Старшыня Еўрапарламента для Польскага радыё: Заява Дональда Трампа павінна стаць трывожным званком для ЕС

14.02.2024 13:01
Візіт старшыні Еўрапарламента ў Польшчу з'яўляецца часткай яе турнэ па ўсіх краінах ЕС напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент.