Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ўкраінскаму лідару задалі пытанне аб прычынах адступлення абаронцаў Аўдзееўкі. Як адзначыў Уладзімір Зяленскі, гэта было лагічнае і прафесійнае рашэнне камандавання.
- Самая галоўная задача – захаваць жыццё нашых людзей, нашых вайскоўцаў. Гэта наша абарона. Любая зброя – мы ўдзячныя ўсім нашым партнёрам – яна толькі дапамагае аднавіць справядлівасць і мір на тэрыторыі Украіны. Але ўсе ведаюць, што яе трымаюць людзі і вайскоўцы. Менавіта яны вызваляюць зямлю.
Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што рашэнне аб адступленні з Аўдзееўкі было прынятае, каб пазбегнуць акружэння наступаючымі расійскімі войскамі. Па словах украінскага камандзіра, гэтае рашэнне дазволіць стабілізаваць фронт і ўкраінцы зоймуць больш бяспечныя абарончыя пазіцыі.
Страта Аўдзееўкі, размешчанай на паўночнай ускраіне Данецка, азначае самую сур'ёзную змену на лініі фронту з мая мінулага года, калі расіяне занялі Бахмут.
IAR/нг