У дакуменце гаворыцца, што ўрадавая кааліцыя мае намер прагаласаваць за.
Фатаграфію ліста да старшыні Нацыянальнага сходу Венгрыі Ласла Кёвера паказаў у сацыяльных сетках кіраўнік фракцыі Матэ Кочыш. У ім ён прасіў спікера парламента ўключыць у план работы наступнай чарговай сесіі пункт аб выказванні згоды на ўступленне Каралеўства Швецыя ў Паўночнаатлантычны альянс. палітык абгрунтаваў сваю ініцыятыву тым, што яе мае намер падтрымаць кааліцыя з канстытуцыйнай большасцю. Дэпутаты пачнуць працу пасля зімовых канікул 26 лютага ў 15.00.
Невядома, ці адбудзецца галасаванне ў той жа дзень, аднак, гэтым разам апроч згоды, якую чакаюць усе саюзнікі і шведы, парламентарыі будуць галасаваць і па іншым важным пытанні. Нацыянальны сход таксама павінен прыняць адстаўку прэзідэнта Каталін Новак.
Усё паказвае на тое, што ў апошнія дні лютага Венгрыя, апошняй сярод членаў НАТО, дасць згоду на ўступленне шведаў у Альянс — больш чым праз дваццаць месяцаў пасля пачатку працэдуры. Верагодна ўмовай згоды стала дамоўленасць пра супрацоўніцтва ў галіне абароннай прамысловасці, а менавіта вытворчасці шведскіх самалётаў Gripen для венгерскай арміі.
ПР/юл