Беларуская Служба

СМІ: УС Украіны нанеслі дакладны ўдар па палігону пад Валанвахай. Ліквідаваныя дзясяткі акупантаў

21.02.2024 13:23
У выніку загінулі дзясяткі байцоў 36-й гвардзейскай мотастралковай брыгады РФ (в/ч 06705) з Забайкалля, – руская служба BBC.
   ()
Артылерыя УС Украіны (ілюстрацыя)Фота: facebook.com/zelenskiy.official

Паводле ўкраінскага журналіста Дзяніса Казанскага, карэспандэнта Рускай службы BBC і Іллі Барабанава і ваеннага «ДНР» Ягора Гузенка, Узброеныя сілы Украіны нанеслі ракетны ўдар па палігоне каля вёскі Трудаўское Валнавахскага раёна Данецкай вобласці.

У выніку загінулі дзясяткі байцоў 36-й гвардзейскай мотастралковай брыгады РФ (в/ч 06705) з Забайкалля, – руская служба BBC.

Удар быў нанесены ў сярэдзіне дня 20 лютага двума ракетамі з РСЗА HIMARS у той час як на палігоне на пабудове знаходзіліся расійскія вайскоўцы трох рот мотастралковай брыгады (200-300 чалавек), якія чакалі прыбыцця камандуючага 29-й арміі Усходняй ваеннай акругі, генерал Алега Майсеева. Па дадзеных выдання, ахвяр было не менш за 60.

pap/ez