Беларуская Служба

У Рызе больш не будзе вуліц Маскоўскай, Пушкіна і Ламаносава

22.02.2024 14:20
Гарадскі савет Рыгі вырашыў змяніць назвы вуліц, звязаных з СССР і Расіяй.
,
Рига, ілюстраційне фото pxhere.com/CC0 Public Domain

У горадзе больш не будзе вуліц Маскоўскай, Пушкіна і Ламаносава. Няхай вуліца Маскоўская ідзе туды, куды ідзе расійскі баявы карабель – заклікаў адзін з членаў Савета.

Новыя назвы атрымаюць, у тым ліку, былыя вуліцы Маскоўская, Пушкіна, Ламаносава, Гогаля, Лермантава. Замест іх будуць вуліцы, названыя ў гонар знакамітых латышоў.

Віцэ-мэр Эдвард Ратніекс (Edvards Ratnieks) паведаміў, што змена назваў абыдзецца гораду прыкладна ў 80 тысяч еўра.

Падчас дэбатаў падкрэслівалася, што ў цяперашніх геапалітычных рэаліях трэба змяніць усе назвы, звязаныя з Расіяй. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваліся прадстаўнікі Рускага саюза Латвіі.

«Мы не можам проста мець гэтыя назвы. Назва «Маскоўская вуліца» павінна ісці туды, куды рушыў расійскі ваенны карабель», – сказаў член Савета Каспарс Спундэ. Гэта адсылка да выказванняў украінскіх абаронцаў вострава Змяіны ў Чорным моры, якія сталі вядомымі ва ўсім свеце.

PAP/вх