У Італіі будзе ўведзена забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў і планшэтаў у пачатковых і сярэдніх школах, таксама ў навучальных мэтах – абвясціў міністр адукацыі Джузэпэ Вальдзітара (Giuseppe Valditara) ў інтэрв'ю штодзённай газеце Il Foglio.
Кіраўнік міністэрства растлумачыў, што рашэнне ў гэтым пытанні прынята таму, што, на яго думку, часта адбываецца неналежнае выкарыстанне смартфонаў і планшэтаў, што прыводзіць да напружанасці паміж студэнтамі і выкладчыкамі, у тым ліку часам да актаў агрэсіі ў дачыненні да выкладчыкаў.
Міністр Джузэпэ Вальдзітара нагадаў, што ЮНЕСКА рэкамендавала забараніць выкарыстанне смартфонаў у класах, бо яны адцягваюць увагу вучняў, негатыўна ўплываюць на памяць вучня, што ў сваю чаргу адбіваецца на выніках адукацыйнага працэсу.
У 2022 годзе міністр выдаў цыркуляр аб увядзенні забароны на мабільныя тэлефоны ў дзіцячых садках і пачатковых школах. Цяпер ён будзе распаўсюджвацца на малодшыя школы.
PAP/вх