Беларуская Служба

Украіна дамовілася з МВФ аб далейшай фінансавай падтрымцы

23.02.2024 08:23
Сёлета ва Украіну павінна паступіць 5,4 мільярда долараў.
. .
МВФ. Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock/Kristi Blokhin

Украіна і Міжнародны валютны фонд узгаднілі чарговы пакет фінансавай падтрымкі. Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль на платформе X паведаміў, што дасягнутая дамоўленасць аб трэцім пераглядзе праграмы пашыранага фінансавага механізму. Сёлета ва Украіну павінна паступіць 5,4 мільярда долараў.

Дзяніс Шмыгаль напісаў, што гэта ўмацуе абаронцаў і створыць умовы для перамогі.

31 сакавіка 2023 года Рада выканаўчых дырэктараў МВФ зацвердзіла чатырохгадовую праграму па пашыраным фінансавым механізме для Украіны на суму 15,6 млрд долараў.

нг