Больш за 20 расійскіх дзеячаў культуры і СМІ, якія крытыкуюць Крэмль, заклікалі ўлады выдаць сям'і цела лідара апазіцыі Аляксея Навальнага, які загінуў у калоніі за Палярным кругам.
Падпісантамі звароту сталі: Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрый Муратаў, рэжысёр Андрэй Звягінцаў, пісьменнік Віктар Шэндэровіч і ўдзельніца Pussy Riot Надзея Талаконнікава.
«Сорамна заклікаць да гэтага ў краіне, якая ўсё яшчэ лічыць сябе хрысціянскай, але вярніце Людміле Іванаўне (маці Навальнага) яе сына», – сказаў Муратаў, галоўны рэдактар незалежнай «Новай газеты».
У сваю чаргу Шэндэровіч падкрэсліў, што «Пуцін баяўся Навальнага шмат гадоў пры жыцці і баіцца яго дагэтуль пасля смерці, пасля таго, як Навальнага забілі».
Людміла Навальная ў чацвер абвінаваціла расійскае следства ў «шантажы» яе з мэтай прымусіць правесці таемнае пахаванне сына. Яна адзначыла, што ёй паказалі цела Аляксея, але яго не аддалі.
PAP/нг