Беларуская Служба

У мінулым годзе зброевая прамысловасць Украіны павялічыла вытворчасць утрая

25.02.2024 12:01
Пра гэта паведаміў міністр па стратэгічных галінах эканомікі Аляксандр Камышын.
БоепрырасыShutterstock

У ходзе сёлетняга форуму, прысвечанага ўкраінскай прамысловасці, палітык паведаміў, што цяпер у яго краіне каля 500 прадпрыемстваў, якія вырабляюць зброю. Сярод іх 100 дзяржаўных кампаній і каля чатырохсот прыватных. Міністр разлічвае на істотны рост вытворчасці боепрыпасаў у гэтым годзе.

Недахоп боепрыпасаў, асабліва артылерыйскіх, з'яўляецца, на думку экспертаў, адной з самых вялікіх перашкод для эфектыўнай дзейнасці ўкраінскага войска.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што прычынай запаволення ўкраінскага контрнаступлення на поўдні і адыходу з Аўдзееўкі, верагодна, стаў недахоп снарадаў.

яс