Беларуская Служба

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб Навальным і падтрымцы палітвязняў у Расіі

29.02.2024 18:15
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб «забойстве Аляксея Навальнага і неабходнасці для Еўрасаюза прыняць меры па падтрымцы палітвязняў і прыгнечанай грамадзянскай супольнасці ў Расіі».
.
.Hadrian/Shutterstock

У рэзалюцыі еўрапарламентарыі падкрэслілі, што расійская дзяржава нясе поўную крымінальную і палітычную адказнасць за смерць Аляксея Навальнага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін асабліва вінаваты і павінен панесці адказнасць.

Дэпутаты Еўрапарламента адзначылі, што забойства Аляксея Навальнага з'яўляецца чарговым сведчаннем узмацнення сістэматычных рэпрэсій у Расеі. Парламентарыі патрабуюць незалежнага і празрыстага міжнароднага расследавання забойства расійскага апазіцыянера, каб высветліць праўду аб яго смерці і гарантаваць справядлівае вырашэнне справы.

Рэзалюцыя была прынятая 506 галасамі «за», 9 «супраць» і 32 устрымаліся.

Акрамя таго, дэпутаты Еўрапарламента таксама прынялі рэзалюцыю пад назвай «Неабходнасць няўхільнай падтрымкі Украіны з боку Еўрапейскага саюза пасля двух гадоў агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны» з 451 голасам «за», 46 «супраць» і 49 устрымаліся.

IAR/вх