Беларуская Служба

У Маскве развітваюцца з Аляксеем Навальным

01.03.2024 13:08
Сілавікі ачапілі тэрыторыю вакол храма і могілак і рэгулююць патокі расіянаў, абмяжлўваючы доступ да цырымоніі. Лік удзельнікаў развітання ідзе на тысячы, часам натоўп скандуе «Навальны!».
 . , , 1  2024 .
Пахаванне А. Навальнага, Масква, 1 сакавіка 2024 г. Фота: Медыязона

1 сакавіка ў Маскве  хаваюць апазіцыйнага палітыка, аднаго з галоўных апанентаў Уладзіміра Пуціна Аляксея Навальнага. Аб яго смерці ў калоніі за Палярным кругам улады паведамілі 16 лютага. Паплечнікі Навальнага лічаць, што ён быў забіты.

Адпяванне Навальнага праходзіць у храме «Здаволь мае смуткі» у маскоўскім раёне Мар'іна, дзе жыў палітык. Затым адбудзецца пахаванне на Барысаўскіх могілках, яны размешчаны недалёка ад храма, на другім беразе ракі Масквы.

На развітанне ў Марʼіна прыехалі паслы краін ЕЗ ЗША. Каля храма заўважаны пасол ЗША Лін Трэйсі, пасол ФРГ Аляксандр Граф Ламбсдорф, пасол Францыі Пʼер Леві і дыпламатычныя прадстаўнікі некаторых іншых краін ЕЗ. Сілавікі ачапілі тэрыторыю вакол храма і могілак і рэгулююць патокі расіянаў, абмяжлўваючы доступ да цырымоніі. Лік удзельнікаў развітання ідзе на тысячы, часам натоўп скандуе «Навальны!».

У цырымоніі развітання сярод іншых прымаюць удзел бацькі забітага палітыка Анатоль і Людміла Навальныя.

pap/iar/ez