У пятніцу, 1 сакавіка, з ваеннай базы ў Ліелвардзе, Латвія падняліся нямецкія знішчальнікі Eurofighter, каб перахапіць расійскія ваенныя самалёты над тэрытарыяльнымі водамі Латвіі, – паведамілі Ваенна-паветраныя сілы Латвіі. Гэта першы раз, калі нямецкія знішчальнікі Eurofighter вылецелі з Ліелвардзе з такой місіяй.
Толькі праз некалькі гадзін пасля таго, як нямецкія Eurofighter перайшлі ў статус гатоўнасці да правядзення паветранага патрулявання НАТА у рамках місіі па ахове паветранай прастоты Балтыіі, яны вылецелі на перахоп двух расійскіх ваенна-транспартных самалётаў, якія ляцелі паблізу тэрыторыі НАТА каля ўзбярэжжа Латвіі над міжнароднымі водамі.
У суботу, 2 сакавіка, на ваеннай авіябазе Нацыянальных узброеных сіл Латвіі «Ліелвардзе» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця місіі НАТА па патруляванні паветранай прасторы краін Балтыі. На працягу наступных дзевяці месяцаў Латвія возьме на сябе абслугоўванне місіі НАТА па патруляванні паветранай прасторы Балтыі, бо ў гэты час на эстонскай авіябазе ў Эмары будзе адбывацца мадэрнізацыя.
Нагадаем, у 2023 годзе ваенна-паветраныя сілы НАТА ў Еўропе больш за 300 разоў падымаліся ў паветра для перахопу расійскіх ваенных самалётаў, якія набліжаліся да паветранай прасторы Альянсу, прычым большасць перахопаў адбывалася над Балтыйскім морам.
iar/delfi.lv/эж