Беларуская Служба

Італьянскі ЗРК пакідае Славаччыну

03.03.2024 17:32
Браціслава перадала Украіне свой ЗРК С-300 пасля ўварвання Расіі ў 2022 годзе.
Ілюстрацыя Hamara/Shutterstock

Прэм'ер-міністр Славаччыны Роберт Фіца абвясціў, што Італія выведзе з краіны сістэму супрацьпаветранай абароны SAMP/T, – паведамляе славацкае выданне Aktuality.

«Я атрымаў паведамленне ад урада Італіі аб тым, што італьянская сістэма супрацьпаветранай абароны, якую мы ўзялі ў арэнду на год, будзе выведзена са Славаччыны, таму што яна патрэбная ў іншым месцы. Неабароненымі застаюцца стратэгічныя абʼекты, у тым ліку АЭС», – заявіў славацкі прэмʼер дадаўшы, што папярэдні ўрад «падарыў» Украіне спраўную расійскую сістэму СПА С-300.

Раней Славаччыну абараняла амерыканская сістэма Patriot, але летась яе замяніла італьянская SAMP/T. Браціслава перадала Украіне свой ЗРК С-300 пасля ўварвання Расіі ў 2022 годзе.

eurointegration/ez