Беларуская Служба

Польска-літоўскае супрацоўніцтва – палітычны і геапалітычны прыярытэт для Варшавы – Дональд Туск

04.03.2024 18:01
Дональд Туск таксама падкрэсліў, што Вільня не выпадкова зʼяўляецца адной з першых сталіц, якую ён наведвае ў якасці прэмʼера Польшчы.
-    ()     . , 4  2024
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск (злева) і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Вільня, 4 сакавіка 2024 года PAP/Valdemar Doveiko

У панядзелак, 4 сакавіка, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск здзейсніў працоўны візіт у Вільню. На сумеснай прэс-канферэнцыі з прэмʼер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ кіраўнік польскага ўраду заявіў, што польска-літоўскае супрацоўніцтва, партнёрства і сяброўства зʼяўляецца палітычным і геапалітычным прыярытэтам Варшавы, асабліва на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Дональд Туск таксама падкрэсліў, што Вільня не выпадкова зʼяўляецца адной з першых сталіц, якую ён наведвае ў якасці прэмʼера Польшчы, бо літоўцы, паводле яго слоў, традыцыйна зʼяўляюцца «нашымі сябрамі і бліжэйшымі партнёрамі ў ЕС».

Польскі прэмʼер таксама правёў сустрэчу з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і сустрэўся ў польскай дыяспарай у гэтай краіне.

вс