Беларуская Служба

Расіяне працягваюць спробы прарваць абарону ўкраінскіх сіл на ўсходзе і поўдні Украіны

05.03.2024 09:15
Вораг не спыняе абстрэльваюць населеныя пункты. Пад Адэсай украінская супрацьпаветраная абарона збіла 18 такіх беспілотнікаў.
     , 3  2024 .
Пасля расійскай атакі беспілотнікаў у Адэсе, 3 сакавіка 2024 г.PAP/EPA/IGOR TKACHENKO

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што за мінулыя суткі адбыліся 74 прамыя баявыя сутыкненні з расійскімі войскамі. Па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах вораг нанёс 5 ракетных і 66 авіяўдараў. Таксама было здзейснена больш за 108 артылерыйскіх абстрэлаў гарадоў у Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай і Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Расійскія войскі таксама атакавалі з выкарыстаннем іранскіх баявых беспілотнікаў «Шахед». Пад Адэсай украінская супрацьпаветраная абарона збіла 18 такіх БЛА.

Расіяне працягваюць спробы прарваць абарону ўкраінскіх сіл на ўсходзе і поўдні Украіны. Сутычкі ідуць пад Аўдзееўкай, дзе ўкраінцы адбілі 28 прамых атак расійскіх войскаў. Цяжкія баі ідуць таксама на лініі фронту па ўсёй Данецкай вобласці.

Украінскія войскі таксама вядуць наступальныя дзеянні. За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла авіяўдары па васьмі групоўках расійскіх войскаў і знішчыла наземную станцыю кіравання беспілотнікамі.

Украінскія артылерыйскія і ракетныя войскі абстралялі расійскія пазіцыі і за апошнія суткі знішчылі тры групоўкі войскаў і іх тэхніку, дзве артылерыйскія пазіцыі і адну супрацьпаветранай абароны.

IAR/аз

Украінцы пашкодзілі расійскі карабель

05.03.2024 08:01
Украінскія войскі атакавалі акупаваны Расіяй паўвостраў ракетамі і беспілотнікамі.