Беларуская Служба

Сэрвісы Facebook і Instagram аднавілі працу

05.03.2024 19:30
Колькасць паведамленняў аб збоях паступова змяншаецца.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адміністрацыя Джо Байдэна абвясціла, што Злучаныя Штаты Амерыкі сочаць за збоем у працы сэрвісаў Meta.

Раней сэрвіс Downdetector, які адсочвае працу папулярных інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляў, што аб праблемах з Facebook і Messenger заявілі 300 тысяч карыстальнікаў, а з Instagram – 47 тысяч. Паступова колькасць паведамленняў аб збоях пачала змяншацца.

Кампанія Meta заявіла, што ведае пра праблемы з працай сацыяльных сетак. Некаторыя карыстальнікі былі «выкінутыя» са сваіх акаўнтаў сэрвісу Meta як у мабільным дадатку, так і ў браўзернай версіі.

IAR/аз