Расійскі «Грамадзянскі савет» з сядзібай у Польшчы, стварае «Сібірскі батальён», які падтрымлівае ўкраінскае войска. Арганізацыя расіян у эміграцыі заклікае суайчыннікаў да ўзброенай барацьбы з рэжымам Уладзіміра Пуціна і выступае за глыбокія палітычныя змены ў Расіі.
«Грамадзянскі савет» быў створаны ў лістападзе 2022 года. Першапачаткова арганізацыя набірала вайскоўцаў у «Расійскі добраахвотніцкі корпус», які дзейнічае ў шэрагах нацыянальных падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны. Некалькі месяцаў «Грамадзянскі савет» займаецца стварэннем новага падраздзялення «Сібірскага батальёна».
«Пакуль заяўкі падалі 60 чалавек», – паведаміла Польскаму радыё сакратар «Грамадзянскага саветa» Таццяна Косінава.
- Зараз ваююць не ўсе, таму што паступілі на службу ў розны час. Тыя, хто далучыўся ў апошнія дні, яшчэ не прайшлі вайсковай падрыхтоўкі. У іх ёсць чаму навучыцца. На фронце ваююць тыя, хто быў залічаны ў «Сібірскі батальён» у верасні мінулага года і раней, – падкрэсліла Таццяна Косінава.
Сакратар «Грамадзянскага савета» заклікае расіян у эміграцыі падтрымаць Украіну не толькі на словах, але і на справе. На думку Таццяны Косінавай, зрынуць рэжым Уладзіміра Пуціна не атрымаецца мірнымі пратэстамі, а толькі са зброяй у руках.
яс