Беларуская Служба

Украінская абарона больш за 4 гадзіны адбівала начныя атакі расійскіх беспілітнікаў

10.03.2024 08:13
У Адэскай вобласці беспілотнікі даляцелі да аднаго з прамысловых прадпрыемстваў.
Беспілотнік "Шахед"Anelo/Shutterstock

Мінулай ноччу і раніцай расійскія агрэсары зноў атакавалі Украіну беспілотнікамі «Шахед». Пад абстрэлы трапілі між іншым Адэская і Вінніцкая вобласці.

Украінская СПА больш за 4 гадзіны адбівала начныя атакі дронаў. Яны вяліся з поўдня, у тым ліку з акупаванай Херсонскай вобласці. УСУ збілі 35 з 39 беспілотнікаў акупантаў.

У Адэскай вобласці беспілотнікі даляцелі да аднаго з прамысловых прадпрыемстваў, на якім узнік пажар. Уначы ў Вінніцы прагрымелі выбухі. Збіты беспілотнік упаў на аб'ект інфраструктуры і выклікаў пажар, які ўжо ліквідаваны. У сваю чаргу расійскія ракеты былі запушчаны ў напрамку Днепрапятроўскай вобласці.

IAR/нг