Беларуская Служба

Цяжкія баі працягваюцца на поўдні і ўсходзе Украіны

11.03.2024 09:15
Мінулай ноччу вораг запусціў па Украіне 25 беспілотнікаў «Шахед».
        , 8 .
Разбурэнні пасля расійскай атакі ў горадзе Чугуеў Харкаўскай вобласці, 8 сакавік.PAP/Mykola Kalyeniak

Ва Украіне працягваюцца цяжкія баі. За мінулыя суткі там адбыліся 64 баявыя сутыкненні. Украінскі Генштаб паведамляе, што расіяне нанеслі 4 ракетныя ўдары, 88 авіяўдараў і 96 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары. Мясцовыя ўлады ацэньваюць шкоды, нанесеныя жылым дамам і інфраструктуры.

Мінулай ноччу вораг запусціў па Украіне 25 беспілотнікаў «Шахед». 15 з іх былі збітыя. Найбольш моцна бамбілі гарады ў Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Пад Лыманам і пад Бахмутам расійскія войскі спрабавалі прарваць украінскую абарону. Цяжкія баі ідуць пад Аўдзееўкай, дзе абаронцы адбілі 25 атак ворага.

За апошнія суткі ўкраінскія войскі нанеслі ўдары па 10 раёнах канцэнтрацыі расійскіх узбраенняў і тэхнікі; знішчылі адзін зенітны пускавы комплекс, дзве расійскія групоўкі войскаў, склад боепрыпасаў і дзве станцыі радыёэлектроннай барацьбы.

IAR/аз

Расія: магутны пажар успыхнуў на газаправодзе, у Курску дрон атакаваў нафтабазу

10.03.2024 10:25
Раніцай 10 сакавіка ў расійскім Курску дрон атакаваў нафтабазу, там пачаўся пажар.

Украіна рэзка адрэагавала на прапанову Папы Рымскага пачаць перамовы з Расіяй

10.03.2024 13:14
Ці хто-небудзь сур'ёзна ставіўся да мірных перамоваў з Гітлерам і прапанаваў падняць белы сцяг?!