Крэмль арганізоўвае на акупаваных тэрыторыях Украіны так званыя выбары прэзідэнта Расіі. Як паведамляюць незалежныя сайты, у акупаваных Расіяй раёнах Луганскай і Данецкай абласцей Украіны пачалося датэрміновае галасаванне. Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прызначаныя на 15, 16 і 17 сакавіка.
Тэму працягвае Мацей Ястшэмбскі:
- На пасаду прэзідэнта Расіі прэтэндуюць чатыры кандыдаты. Акрамя Уладзіміра Пуціна, гэта прадстаўнікі: Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Леанід Слуцкі, партыі «Новыя людзі» Уладзіслаў Даванкоў і Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі – Мікалай Харытонаў.
Ніводзін з незалежных кандыдатаў не быў дапушчаны да ўдзелу ў выбарах. Расійская апазіцыя прызнала так званыя прэзідэнцкія выбары незаконнымі. Прадстаўнікі антыпуцінскіх рухаў і партый заявілі, што выбарчы працэс ад пачатку кантралюецца Крамлём. Яны таксама заклікалі грамадзян да ўдзелу акцыі пратэсту супраць Пуціна. Праціўнікі ўлады Уладзіміра Пуціна павінны прыйсці на выбарчыя ўчасткі 17 сакавіка а 12-й гадзіне дня ў бел-сіне-белым адзенні. Гэта колеры апазіцыі.
IAR/аз