Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп мае падрабязныя планы спынення вайны ва Украіне. Яны адпавядаюць нашым інтарэсам, заявіў прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан, які ў пятніцу сустракаўся з амерыканскім палітыкам у Фларыдзе.
«Я не бачу іншага рашучага, моцнага чалавека, які мог бы гэта зрабіць», – дадаў Орбан.
Венгерскі палітык таксама разлічвае на павелічэнне эканамічнага абароту паміж ЗША і Венгрыяй пасля магчымай перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах. Было б дрэнна, калі б Байдэн перамог, дадаў ён.
Паводле Віктара Орбана, венгерска-амерыканскія адносіны цяпер кепскія, таму што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна заангажавалася ў вайну ва Украіне.
«У адрозненне ад Байдэна, Трамп зʼяўляецца палітыкам міру», – пераконваў прэмʼер Венгрыі.
Прэзідэнт Джо Байдэн раскрытыкаваў сустрэчу Трампа і Орбана, заявіўшы, што венгерскі палітык імкнецца ўсталяваць у сваёй краіне дыктатуру.
PAP/аз