Кардынал П'етра Паролін даў інтэрв'ю штодзённай газеце «Corriere della Sera».
Бліжэйшы супрацоўнік Папы выступіў у сувязі з хваляй крытыкі, якая абрынулася на Францішка за тое, што ў інтэрв’ю швейцарскаму тэлебачанню выказаўся, што Украіна павінна набрацца мужнасці падняць белы сцяг і пачаць перамовы.
Украіна адрэагавала вельмі рэзка, выклікаўшы ў Кіеў свайго амбасадара пры Апостальскай Сталіцы. Папу крытыкавалі практычна ўсе італьянскія СМІ.
Кардынал Паролін патлумачыў, што першая ўмова міру ва Украіне — гэта спыненне агню, і гэта павінны зрабіць у першую чаргу агрэсары. Іерарх сказаў, што Папа вельмі баіцца эскалацыі войнаў ва Украіне і на Святой Зямлі, якія могуць перарасці ў ядзерны канфлікт. Ён адзначыў, што такія пагрозы гучалі ўжо некалькі разоў. Ён не адзначыў, што з гэтымі пагрозамі выступала толькі Расія.
ПР/юл