Ператрусы прайшлі ў мастакоў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбурзе і Ўльянаўску, паведаміў праект «Сеткавыя свабоды».
У прыватнасці, вядома аб тым, што сілавікі прыйшлі да ўдзельнікаў арт-групы «Ява», да знаёмага мастака Philippenzo, а таксама да мастакоў Іллі Мазгі, Сашы Блота і Катрын Нянашовай. Апроч таго, ператрус прайшоў ва ўдзельніцы Pussy Riot Рыты Флорэс і ў кватэры маці Пятра Вярзілава Алены.
«Сеткавыя свабоды» адзначаюць, што ва Ўльянаўску пасля ператрусу затрымалі мастака Іллю Холтава. У Ніжнім Ноўгарадзе затрыманы мастак Арцём Філатаў. Катрын Нянашаву, да якой супрацоўнікі ФСБ прыйшлі сёння раніцай, даставілі на допыт.
Па дадзеных праекту «Сеткавыя свабоды», ператрусы ў мастакоў звязаныя з крымінальнай справай аб дзяржздрадзе супраць заснавальніка Pussy Riot і былога выдаўца «Медыязоны» Пятра Вярзілава.
11 сакавіка Маскоўскі гарадскі суд адмяніў прысуд Пятру Вярзілаву па справе аб «фэйках» пра войска, даслаўшы справу на новы разгляд з-за працэсуальных парушэнняў. У лістападзе 2023 года Вярзілава завочна прыгаварылі да 8,5 года калоніі па гэтай справе. Ён з'ехаў з Расіі ў 2020 годзе.
Крыніца: Медуза