Украінская армія атрымае ваенную дапамогу ад ЗША на агульную суму ў 300 млн долараў, паведаміла Міністэрства абароны Украіны ў сераду, 13 сакавіка.
У прыватнасці, у бліжэйшы час Вашынгтон перадасць зенітныя ракеты Stinger, дадатковыя боепрыпасы для РСЗА HIMARS, артылерыйскія снарады калібру 155мм, артылерыйскія снарады калібру 105мм, супрацьтанкавыя гранатамёты АТ-4. Акрамя таго, ЗША паставяць дадатковыя боепрыпасы для стралковай зброі, боепрыпасы для падрыву перашкод, запасныя часткі, тэхнічнае абслугоўванне і іншае дапаможнае абсталяванне.
«Я ўдзячны амерыканскаму народу і міністру абароны ЗША Лойду Осціну асабіста за непахісную падтрымку», – заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.
У склад першага абароннага пакету ад ЗША для Украіны ў 2024 годзе ўвайшлі пераважна боепрыпасы.
вс