Беларуская Служба

Еўрапарламент прыняў першы закон аб штучным інтэлекце

13.03.2024 20:19
Распрацоўшчыкі павінны будуць маркіраваць тэксты, гукі і выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, каб не ўводзіць людзей у зман.
Штучны інтэлектShutterstock/NicoElNino

Еўрапейскі парламент прыняў закон аб штучным інтэлекце, які ўводзіць патрабаванні да распазнавання асоб або да праграм для працы з тэкстам і выявамі.

За прыняцце закона прагаласавалі 523 еўрадэпутаты, супраць выказаліся 46 членаў парламенту, а 49 устрымаліся.

У прыватнасці, распрацоўшчыкі павінны будуць маркіраваць тэксты, гукі і выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, каб не ўводзіць людзей у зман.

Больш строгія правілы павінны прымяняцца да прыкладанняў «з высокімі рызыкамі», такім як распазнаванне асоб на вакзалах або ў іншых грамадскіх месцах. У будучыні спатрэбіцца рашэнне суда альбо адміністрацыйнага органу для выкарыстання такіх тэхналогій.

Па сутнасці закон забараняе масавае сачэнне з выкарыстаннем біяметрычных даных.

вс