Амбасадары ЕС узгаднілі вылучэнне дадатковых 5 мільярдаў еўра ў фонд ваеннай дапамогі Украіне.
Мы зрабілі гэта. Фонд дазволіць нам павялічыць нашую ваенную падтрымку Украіны яшчэ на 5 мільярдаў еўра. Пасыл зразумелы: мы будзем падтрымліваць Украіну ўсімі сіламі, каб перамагчы.
— паведаміў у сацсетцы Х вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
юл