Беларуская Служба

ЕК і НАТА пра гэтак званыя выбары ў Расіі: «Не маюць нічога агульнага з дэмакратычнымі стандартамі»

15.03.2024 08:13
Уладзімір Пуцін у пяты раз зойме найвышэйшую пасаду ў краіне.
.
.PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Еўрапейская камісія і НАТА крытычна ставяцца да так званых прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, якія пачаліся сёння і працягнуцца да нядзелі. Уладзімір Пуцін у пяты раз зойме найвышэйшую пасаду ў краіне. Ягоныя канкурэнты, як падкрэслівае расійская апазіцыя, з’яўляюцца фігурантамі, якія маюць зрабіць галасаванне больш верагодным.

«Гэтыя выбары не маюць нічога агульнага з дэмакратычнымі стандартамі», – падкрэсліў прэс-сакратар камісіі Петэр Стано.

Такога ж меркавання прытрымліваецца і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, які заявіў, што выбары не будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі.

«Апазіцыйныя палітыкі або ў турмах, або забітыя, або ў выгнанні. Насамрэч, некаторыя спрабавалі зарэгістравацца кандыдатамі, але ім у гэтым адмовілі», – сказаў кіраўнік Альянсу.

Прэс-сакратар камісіі Петэр Стано дадаў: «Гэтае галасаванне складана назваць выбарамі, таму што ў расійскіх грамадзян гэтага выбару няма».

«Грунтуючыся на пастаянных рэпрэсіях супраць апазіцыі, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці, ужо цяпер можна сказаць, што выбары ў Расіі не будуць свабоднымі, справядлівымі і дэмакратычнымі», – сказаў Петэр Стано.

І Еўракамісія, і Паўночнаатлантычны альянс падкрэсліваюць, што арганізацыя так званых выбараў на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны з'яўляецца незаконнай.

ав