– Сапраўдная салідарнасць з Украінай? Менш словаў, больш боепрыпасаў, – заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск. Кіраўнік польскага ўраду прымае ўдзел у экстранай сустрэчы Веймарскага трохкутніка ў пятніцу ў Берліне.
Напярэдадні кіраўнік польскага ўраду апублікаваў у сацыяльных сетках пост пра дапамогу Украіне. – Сапраўдная салідарнасць з Украінай? Менш слоў, больш боепрыпасаў, – напісаў ён на платформе X.
На саміце Веймарскага трохкутніка ў Берліне сустракаюцца прэмʼер Польшчы Дональд Туск, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Олаф Шольц. Паводле Дональда Туска, «на гэты трохкутнік будуць глядзець усё часьцей. – Гэтыя тры сталіцы цяпер маюць такую задачу і такую моц, каб мабілізаваць усю Еўропу», – дадаў ён.
«Моцная Еўропа – лепшы партнёр для ЗША», – заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск пасля сустрэчы Веймарскага трохкутніка. У Берліне кіраўнік польскага ўраду абмеркаваў, між іншым, трансатлантычныя адносіны з канцлерам Германіі і прэзідэнтам Францыі.
Падчас сустрэчы Дональд Туск распавёў ім пра свой візіт у ЗША:
-Я падзяліўся думкамі пасля візіту ў Вашынгтон. Нашыя погляды цалкам супадаюць. І Еўропа, і мы, як Веймарскі трохкутнік, адчуваем адказнасць за як мага лепшую будучыню ў трансатлантычных адносінах. Адначасова мы разумеем і робім з гэтага высновы, што ніхто і нічога не здыме з нас еўрапейцаў адказнасць за нашую бяспеку і будучыню.
Ідэя стварэння Веймарскага трохкутніка нарадзілася ў перыяд палітычнай трансфармацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля 1989 года. Веймарскі трохкутнік – гэта платформа для супрацоўніцтва і дыялогу паміж Польшчай, Германіяй і Францыяй.
ав