Беларуская Служба

Выведка Украіны патлумачыла, у чым сэнс атак беспілотнікамі расійскіх НПЗ

16.03.2024 08:02
Толькі з пачатку года пашкоджаныя больш за дзесяць буйных нафтаперапрацоўчых заводаў і нафтабазаў.
Фото ілюстративнеpxhere.com/CC0 Domena publiczna

Як паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Андрэй Юсаў, кожны выбух на нафтабазах у Расіі збівае пастаўкі паліва акупантам на поле бою ва Украіне.

«Гэта і сховішчы і разам з тым магутнасці па вытворчасці. Кожны такі інцыдэнт, які выводзіў са строю некаторыя прадпрыемствы за апошнія тыдні ці месяцы, збівае тэмп забеспячэння гаруча-змазачнымі матэрыяламі акупацыйнай групоўкі ва Украіне», – сказаў Юсаў.

«І дае дадатковы час і магчымасці для нашых сіл абароны, дапамагае выратаваць жыццё грамадзянскіх украінцаў. Танкі без паліва не едуць. І апошнія падзеі яскрава сведчаць, што працэс ідзе і працяг будзе», – дадаў ён.

У Расіі каля 30 буйных нафтаперапрацоўчых заводаў і дзясяткі дробных. Краіна-агрэсар здабывае больш за 530 мільёнаў тон нафты ў год, з якіх каля 280 мільёнаў тон расейцы перапрацоўваюць на ўласных магутнасцях унутры краіны.

Маштабныя атакі на расійскія заводы пачаліся ў 2023 годзе. З пачатку 2024 года інтэнсіўнасць нападаў на расійскія НПЗ узрасла.

Паводле epravda.com.ua/вх

Беларусь летась аднавіла нафтаперапрацоўку да даваеннага ўзроўню і нават пастаўляла нафтапрадукты ва Украіну

14.03.2024 16:11
У 2023 годзе Беларусь аднавіла нафтаперапрацоўку да ўзроўню 2021-2022 гадоў.